Фенаменалогія жывога слова: даніна памяці і вартасць незабыўнага
DOI:
https://doi.org/10.29038/2413-0923-2020-12-73-82Ключові слова:
незабыўнае,, памяць,, фенаменалогія,, археалогія мыслення,, жывое слова.Анотація
У артыкуле даследуюцца фенаменалагічныя аспекты антыноміі “памятнае і незабыўнае”. Феномен незабыўнага звязваецца з археалагічным падыходам да ўвасобленай у слове відавочнай рэальнасці, даследаваннем глыбінных сэнсавых структур мовы, яе “ўнутраных” форм. У святле фенаменалагічнага падыходу паўстае пытанне аб выяўленні ў мове сутнасцей (феноменаў) і сэнсавай шматвектарнасці слова ў непасрэднай гаворцы. Надаецца ўвага моўцу, ствараюцца перадумовы даследавання жыццёвага свету – фенаменалагічнай рэальнасці, увасобленай у кантынуальнай стыхіі жывога слова.